Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта больш за 400 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае.

У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры:
Дом-музей І З’езда РСДРП, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


Сталая экспазіцыя

Экспазіцыя і тэматычныя доўгатэрміновыя выставачныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі ад старажытных часоў да ХХ ст.

Часовыя выставы

Сярод прыярытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея – арганізацыя яскравых для культурнага жыцця Мінска і Беларусі выставачных праектаў. Даведайся пра актуальныя часовыя выставы нашага музея!

Музейная скарбніца

Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння. У дадзенай рубрыцы Вы зможаце пазнаёміцца з самымі каштоўнымі з іх.

Выставы і мерапрыемствы

Loading

Выстава “Къ спорту!”

Выстава “Любчанскі край. Людзі і час”

Выстава дзіцячых малюнкаў «Радасць мая»

Выстава «БЕЛАРУСКІ КІНЕМАТОГРАФ 1920 – 1930–х ГАДОЎ У КІНАПЛАКАЦЕ»

Выстава “Птушкі зімой”

Выстава “Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130–годдзя з дня нараджэння”

Выстава “Лепшыя цацкі СССР”

Выстаўка "Беларусь: адраджэнне духоўнасці"

Філіялы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Loading