Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"

З 8 лістапада стартуе акцыя МНС "Не прапальвай сваё жыццё!"

Паленне ў ложку - асноўная прычына пажараў у Рэспубліцы Беларусь. З мэтай папярэджвання пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры паленні ў перыяд з 8 па 28 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Не прапальвай сваё жыццё!", якая пройдзе ў 2 этапы.

У перыяд з 8 па 17 лістапада мерапрыемствы пройдуць на прамысловых прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах, месцах размяшчэння аўтакрам, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўную гутарку з удзельнікамі акцыі і дэманстрацыяй відэафільма "Ахвяры згубнай звычкі", а таксама відэаролікаў аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры паленні.

У рамках другога этапа з 20 па 28 лістапада работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў ВНУ, каледжах, ліцэях, цэнтрах бяспекі і іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей, дзе ў чарговы раз нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі. Для ўдзельнікаў акцыі будуць падрыхтаваны віктарыны, конкурсы мініяцюр, адкрытыя дыялогі, тэматычныя дыскатэкі, дзе кожны зможа замацаваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

У эфіры радыёстанцый на працягу ўсёй акцыі будуць арганізаваны інтэлектуальныя віктарыны.

У месцах з масавым знаходжаннем людзей і на адкрытых пляцоўках прапагандысты МНС правядуць "Парк бяспечных атракцыёнаў", "Шоу без цыгарэт". У гэты час усе ахвочыя змогуць адмовіцца ад палення і памяняць цыгарэты на каштоўныя прызы і падарункі, а таксама зрабіць яркія фатаграфіі з раставой лялькай і на фоне тэматычных стэндаў.

Для якаснага і ўсебаковага асвятлення акцыі работнікі МНС будуць выкарыстоўваць інтэрнет-прастору і СМІ. Так, напрыклад, у сетцы Інтэрнэт пройдзе конкурс на лепшы відэаролік па тэме "Я не палю ў ложку і табе не раю", у якім кожны жадаючы зможа прыняць удзел.

Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай і зрабіць сваё жыццё больш бяспечным!