Народныя лялькі беларусаў, як галоўныя дзеючыя асобы абрадаў і традыцый нашых далёкіх продкаў, робяць мінулае больш цікавым і зразумелым. Гэта параўнальна малая, але вельмі прыкметная частка матэрыяльнай культуры прыносіць радасць не толькі дзецям, але і дарослым. Пад час лекцыі "Лялькі з бабулінага куфэрка" слухачы змогуць пазнаёміцца з найбольш распаўсюджаннымі славянскімі традыцыйнымі лялькамі, даведацца аб іх прызначэнні, а таксама атрымаць каштоўныя парады па вырабу ўласнай лялькі.
Для слухачоў 1–5 класаў.
Лекцыя распавядае пра язычніцкія вераванні старажытных славян, знаёміць з такімі паняццямі як капішча, ідал, рэлігія. Пад час паказу маляўнічай прэзентацыі вучні пазнаёмяцца з казачнымі персанажамі (Баба-Яга, Змей Гарыныч, Кашчэй Бессмяротны), духамі (Дамавік, Вадзянік, Лесавік) і багамі (Пярун, Ярыла, Велес), у якіх калісьці верылі нашыя далёкія продкі.
Для школьнікаў 1–4 класаў.
З дадзенай лекцыі слухачы даведаюцца, як утвараюцца скарбы, якія скарбы былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі, нарэшце, чаму Беларусь называюць краінай скарбаў. Лекцыя суправаджаецца паказам скарбаў і асобных прадметаў, змешчаных у фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Для слухачоў 1–11 класаў.
Для чаго ляцець у космас? Навошта касманаўту скафандр? Што такое дом касманаўтаў і як ён абсталяваны? Што такое бязважкасць? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці пачуюць адказы падчас лекцыі. Яны ўбачаць гідракамбінезон і наземны аварыйны запас (НАЗ), пальчаткі ад скафандра і ежу касманаўтаў, гігіенічны набор і шмат іншага з таго, што перададзена ў дар музею першым беларускім касманаўтам П.І. Клімуком.
Для слухачоў 4–11 класаў.
Слухачы пазнаёмяцца з тым, як выглядаў Мінск на мяжы XIX–XX стст., як гараджане бавілі свой вольны час. Яны змогуць "зазірнуць" у вокны паспалітых жыхароў горада, даведацца пра іх распарадак дня, адносіны да спорта, айчынных і сусветных дасягненняў культуры, пра модныя тэндэнцыі і салонную культуры гэтага часу.
Для слухачоў 7–11 класаў.
З дапамогай паштовак з выявамі старога Мінска, дзеці зробяць невялікае гістарычнае падарожжа па вуліцах і парках горада канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і горада сучаснага.
Для слухачоў 6–11 класаў.
На лекцыі слухачы пазнаёмяццаз адным з найкаштоўнейшых скарбаў Беларусі – слуцкімі паясамі. Дзеці даведаюцца пры якіх акалічнасцях пачалася іх вытворчасць на слуцкай мануфактуры, як выглядалі найбольш шыкоўныя паясы, чаму яны карысталіся такой папулярнасцю сярод шляхты, і чаму мы зараз лічым іх нацыянальным скарбам нашай Радзімы. Праграма суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй з выявамі слуцкіх паясоў, што захоўваюцца ў Беларусі і за яе межамі.
Для слухачоў 8–11 класаў.
Пэўныя ўяўленні аб прыгожым і модных тэндэнцыях ў вопратцы і знешнім выглядзе існавалі заўжды. Не выключэнне тут і шляхта Рэчы Паспалітай. Часам, нават, нашыя высакародныя продкі надавалі больш увагі да знешняга выгляду, чым людзі сучаснага нам грамадства. На лекцыі слухачы даведаюцца аб уяўленнях шляхты Рэчы Паспалітай XVI–XVIII стст. пра ідэалы прагажосці, аб модных тэндэнцыях гэтага перыяду.
Для вучняў 8–11 класаў.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827