Гэта адна з самых запатрабаваных для экспанавання калекцыя, бо яе прадметы валодаюць высокай ступенню атрактыўнасці. Пераважную большасць прадстаўляюць гадзіннікі побытавага прызначэння: кішэнныя, наручныя, настольныя, насценныя, падлогавыя, камінныя і адзін карэтны. На жаль, вулічныя і вежавыя гадзіннікі пакуль адсутнічаюць. Першым прадметам, зарэгістраваным у калекцыі (1960 г.) была рэканструкцыя сонечнага гадзінніка 1779 г. з выкарыстаннем аўтэнтычных фрагментаў арыгіналу. Рарытэтным з’яўляецца карэтны гадзіннік ХІХ ст., яго знешняе афармленне нагадвае форму велізарнай плоскай цыбулі.. Па колькасным крытэрыі ў калекцыі лідыруюць кішэнныя і насценныя гадзіннікі ХІХ ст. Добра прадстаўлены вядучыя швейцарскія маркі DOXA, LONGINES, OMEGA, ZENITH. Гдзіннікі заўсёды лічыліся прэстыжным падарункам. Шэраг кішэнных гадзіннікаў маюць дарчыя надпісы: "Михаилу. Честному воину Красной Армии", "Ударнику труда" і г. д.
У перыяд існавання СССР Беларусь была адной з нямногіх рэспублік, на тэрыторыі якіх дзейнічалі гадзіннікавыя прадпрыемствы. У калекцыі музея захоўваюцца ўзоры мадэляў 1960-х гадоў мінскага гадзіннікавага завода «Луч», а таксама серыйныя наручныя электронныя гадзіннікі з лічбавай індыкацыяй мінскага вытворчага аб’яднання «Інтэграл». Гадзіннікі з механічным заводам практычна сыйшлі з карыстання, а разам з імі знік характэрны гук, які ўдзельнічаў ў стварэнні ўтульнасці і спакою ў многіх дамах. Значыць, калекцыя гадзіннікаў можа захоўваць арыгіналы не толькі прадметаў, але і гукаў. На канец 2010 г. колькасць прадметаў асноўнага фонду калекцыі склала 335 адзінак захоўвання.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Прыёмная музея
histmuseum@tut.by
Навукова-метадычны аддзел