Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музей ёлачных цацак

Дзіўны і казачны свет навагодняга чараўніцтва традыцыйна адчыніць дзверы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. “Музей ёлачных цацак” – гэта праект, які сумесна рэалізаваны з фабрыкай ёлачных цацак” ГРАЙ (“Ганаруся Рэчамі АЙчыны!”).

На выставе прадстаўлена калекцыя ёлачных цацак з усяго свету, якая штогод папаўняецца новымі ўнікальнымі экспанатамі. У “Музеі ёлачных цацак” кожнае дзіця зможа перанесціся ў чароўную навагоднюю казку, а дарослыя – вярнуцца ў дзяцінства. Наведвальнік пазнаёміцца з традыцыйнымі зімовымі святамі Беларусі, унікальнымі абрадамі і навагоднімі батлеечнымі інтэрмедыямі. Экспазіцыя распавядае гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгожванняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Тут можна адначасова пабываць у розных кутках свету: Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі і Паўночнай Карэі. Навагоднія цацкі савецкага перыяду, якія сталі блізкімі і роднымі некалькім пакаленням, раскажуць дзецям аб традыцыях навагодніх свят у часы СССР. Адзін з акцэнтаў праекта – мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка. Госці музея, шпацыруючы ўздоўж вітрын са старадаўнімі каляровымі шарамі і далікатнымі вінтажнымі цацкамі, перанясуцца ў атмасферу цяпла і утульнасці зімовых свят! Казачная выстава “Музей ёлачных цацак” натхніць на пошукі незвычайных падарункаў, бо апошнім часам стала папулярным падносіць ёлачныя шары ў якасці навагодняга віншавання. У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі “ГРАЙ”.

 Выстава працуе з 28 кастрычніка

Запрашаем паглыбіцца ў атмасферу чароўных зімовых святаў!

Кошт наведвання выставы:

Дарослы білет – 11 бел. руб.

Пенсіянеры, школьнікі, дзеці з 6 гадоў – 8 бел. руб.

Дзеці да 6 гадоў – бясплатна

Кошт экскурсіі (група да 20 чалавек, працягласць 30 хвілін, па папярэднім запісе) – 8 бел. руб.

 Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодзень з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 374-83-22, 365-48-27

histmuseum.by