Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



«Сяргей Рахманінаў: «Я – рускі кампазітар…».

З 1 снежня 2023 г. ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава Расійскага нацыянальнага музея музыкі
«Сяргей Рахманінаў: «Я – рускі кампазітар…».

Планшэтная выстава створана на аснове матэрыялаў найбагацейшага творчага архіва Рахманінава, перададзенага сваякамі і блізкімі сябрамі кампазітара ў розны час у фонды Расійскага нацыянальнага музея музыкі. Дапаўняюць выставу прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Кампазітар, піяніст і дырыжор – гэтыя тры галоўныя творчыя іпастасі Рахманінава, а таксама іншыя грані яго непаўторнай асобы асветлены на выставе. Сяргей Васільевіч шмат сіл і сродкаў аддаваў грамадскай дзейнасці, быў шчодрым мецэнатам, любячым сем'янінам і верным сябрам. У лік прадметаў, паказаных на планшэтах, уключаны рэдка экспануемыя і малавядомыя дакументы і фатаграфіі. Многія з іх прадстаўлены ўпершыню.

Неад'емную частку выставы складае мультымедыйны кантэнт. З дапамогай QR-кодаў можна праслухаць фондавыя запісы найвядомых твораў Рахманінава ў выкананні аўтара і іншых выбітных музыкаў. Незвычайны дадатак – запісы радыёперадач не маючага аналагаў у свеце мультымедыйнага праекта «Экспамузыка».

5 снежня ў 17:00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта. З прывітальным словам выступяць Міхаіл Брызгалаў, генеральны дырэктар Расійскага нацыянальнага музея музыкі, Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод гасцей таксама чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, дзеячаў культуры і мастацтва.

На адкрыцці выстаўкі прагучаць творы С.В. Рахманінава ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Выставачны праект працягне працу да 31 студзеня 2024 г.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодзень з 11:00 да 19:00

Тэл.: (017) 374-83-22, 365-48-27

www.histmuseum.by