Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пастаянная экспазіцыя

«Беларусь ад вытокаў па XVIII ст.»

Пастаянная экспазіцыя «Беларусь ад вытокаў па XVIII ст.» ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі неаліту да ХVIII ст. Яна распавядае пра першапачатковае засяленне тэрыторыі нашай краіны, узнікненне племянных саюзаў, усталяванне першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

Экспанаты распавядаюць пра першыя паселішчы людзей на нашых землях, іх заняткі, вераванні, паступовае развіццё цывілізацыі. Сярод іх знаходзяцца неацэнныя гістарычныя артэфакты: драўлянае рала І ст. н.э. прадметы першабытнага мастацтва і ўпрыгожанні, шахматныя фігуркі ХІІ–ХІІІ ст., зброя, рыштунак і інш. У асобным раздзеле асвятляецца гісторыя кніжнай справы на Беларусі ў XVI–ХІХ стст., а таксама дзейнасць асветніка Францыска Скарыны.

Пастаянная экспазіцыя «Беларусь ад вытокаў па XVIII ст.» дзейнічае з 1993 г.

Аўтары навуковай канцэпцыі – Яўген Васільеў, Ірына Масько, Віктар Рабкоў. Мастак – Пятро Драчоў.