Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Часовая выстава, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты агульнарэспубліканскі святочны дзень устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

У галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь працуе выстава, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны. Праект прадстаўляе павялічаныя копіі паштовак савецкай эпохі – каштоўных сведак таго часу – з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, аўтара праекта “У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава.

У цяперашні час Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, і тым, хто цяпер стаіць на варце міру і спакою, нясе нялёгкую і адказную службу па ахове нашай краіны.

Выстава будзе працаваць па 29 лютага 2024 года.