Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Брылёўскі скарб

Адзін з найбольш адметных нумізматычных комплексаў Ранняга Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі. У складзе знаходкі – 290 срэбных арабскіх дырхамаў і іх фрагментаў, рэшткі шыйнай грыўні, комплекс медных і жалезна-медных гірак для ўзважвання манет, а таксама зламаны ў некалькіх месцах франкскі меч.

У збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь скарб трапіў у 2003 г.