Экскурсіі па музею праводзяць толькі навуковыя супрацоўнікі музея
Экскурсія ўяўляе сабою змястоўнае гістарычнае падарожжа па старонках беларускай мінуўшчыны. Слухачы даведаюцца, як і пры якіх абставінах першыя людзі з’явілася ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе, як яны выжывалі на працягу многіх тысячагоддзяў, пра якія мы ведаем толькі дзякуючы знаходкам археолагаў, калі на нашых землях з’явіліся першыя дзяржавы. Асобнае месца ў экскурсіі адводзіцца асвятленню палітычнай гісторыі Полацкага княства X–XIII стст. Таксама слухачы пазнаёмяцца з гісторыяй кнігадрукавання на беларускіх землях, даведаюцца аб шэдэўрах беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва X–XVIII стст.
Экскурсія адрасуецца школьнікам, студэнтам, замежнікам, якія хочуць атрымаць базавыя веды па гісторыі Беларусі, усім зацікаўленым.
Юныя неведвальнікі музея на экскурсіі "Як жылі нашы далёкія продкі" даведаюцца аб найстаражытнешым перыядзе ў гісторыі Беларусі: ад моманту, калі на нашых землях з’явіліся першыя людзі (каля 40 тыс. гадоў таму), да часу паўстання першых дзяржаўных ўтварэнняў – Полацкага і Тураўскага княстваў. На падставе археалагічных знаходак распавядаецца аб зменах у гаспадарчым, сацыяльным, палітычных ладзе у Каменным, Бронзавым і Жалезным веку, у даступнай форме асвятляецца праблема этнагенеза беларусаў.
Экскурсія адрасуецца школьнікам малодшага школьнага ўзросту.
З дадзенага экскурса юныя наведвальнікі даведаюцца аб гісторыі развіцця пісьменнасці на беларускіх землях, пачынаючы ад перыяду рукапісных берасцяных грамат, якія з’яўляліся своеасаблівай дэмакратычнай формай перадачы інфармацыі, да вынаходніцтва друкарскай справы і стварэння першых друкаваных кніг. Асобнае месца адведзена выбітнаму беларускаму першадрукару, філосафу і асветніку Францыску Скарыне. Экскурс дапаўняе крыжаванка, якая разгадваецца напрыканцы правядзення занятка і з’яўляецца элементам замацоўвання вучнямі адзначанай тэмы.
Экскурсія адрасуецца школьнікам 3–5 класаў.
Аглядная экскурсія па экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пазнаёміць наведвальніка з гісторыяй музея, яго пастаяннай і часовымі экспазіцыямі, найбольш каштоўнымі прадметамі, дазволіць атрымаюць базавыя веды па гісторыі Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XXст. Экскурсія дае магчымаць больш падрабязна і з розных кропак гледжання зірнуць на беларускую гісторыю праз прызму прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыі.
Працягласць: 1,5–2 гадзіны. Экскурсія для наведвальнікаў ад 12 гадоў, якія жадаюць хутка і ў даступнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй музея і гісторыя Беларусі.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея