Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



“БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ. ГІД ПА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ”.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект “БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ. ГІД ПА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ”.

Беларусь – суверэнная краіна з тысячагадовым мінулым, са слаўнымі і драматычнымі старонкамі. Яна беражліва захоўвае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі здабыткамі сусветнай цывілізацыі і пераасэнсоўвае іх.

Ці ведаеце вы, калі першыя людзі з’явіліся на нашых землях? Калі на Беларусь прыйшла пісьменнасць і якім алфавітам запісвалася? А тое, што нашая зямля – краіна замкаў і незлічоных скарбаў? Што апраналі нашыя продкі, з чаго складваецца нацыянальная кухня і як гучаць «галасы» Беларусі?..

Падрабязнасці па спасылцы!