Калекцыя "Кераміка" – адзін з найбольш буйных і прадстаўнічых збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які налічвае 3 720 адзінак асноўнага фонду і 449 навукова-дапаможнага (па стану на 2010 г.).
Калекцыя ў пэўнай ступені адлюстроўвае гісторыю ганчарнага промысла, развіццё рамеснай тэхналогіі і прамысловай вытворчасці керамікі на тэрыторыі Беларусі на працягу ХХ ст. У ёй прадстаўлены разнастайныя формы керамікі: гаспадарчы посуд, рэчы для аздаблення побыту, выдатныя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Калекцыя керамікі па храналогіі свайго стварэння можа падзяляцца на вырабы першай паловы ХХ ст. і 1950 – пачатку 1990-х гг. Прадстаўлены найбольш вядомыя ганчарныя цэнтры, якія калісьці існавалі ў такіх беларускіх мясцінах, як Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Івянец і Ракаў на Міншчыне, Дуброўна на Віцебшчыне і інш. Найбольшую цікавасць уяўляюць ганчарныя вырабы знакамітых ганчароў А.Такарэўскага, І.Гембіцкага, А.Траяноўскага, Н.Кузьмінавай, У.Татарыса, М.Сіманькова, І.Шопіка, М.Наумовіча і іншых майстроў.
Значную колькасць музейных прадметаў калекцыі складаюць узоры прадукцыі керамічных прадпрыемстваў у Івянцы, Радашковічах, Мазыры, што дазваляе дэманстраваць дасягненні керамічнай вытворчасці апошніх дзесяцігоддзяў.
Калекцыя вырабаў Мінскага і Добрушскага фарфоравых заводаў уключае аўтарскія творы мастакаў В.Леантовіча, Л.Багданава, Г.Літвіненка, А.Федусь, В. і Л.Кавальчукоў, Л. і М.Гатальскіх і іншых, а таксама ўзоры серыйнай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў з першых дзён свайго існавання.
Калекцыя фарфору Расійскай імперыі ХVIII–XIX стст. нешматлікая. Уключае асобныя ўзоры (вазы, сталовыя і чайныя сервізы, дэкаратыўныя блюда, скульптура і г.д.) Імператарскага фарфоравага завода, фарфоравых заводаў Ф.Гарднера, А.Папова, М.Кузняцова і інш.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Агульны білет па музею і філіялам:
Дарослыя – 20 бел.руб.
Студэнты – 16 бел.руб.
Дзеці – 12 бел.руб.
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3273665 (прыёмная)
+375 17 3274827
+375 17 3274322