Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Аб тым, як сагрэцца і не згарэць

Гераіня аднаго з кніжных серыялаў каб сагрэцца ў халоднай кватэры зімой перш за ўсё ўключала ўсе фаеркі. Дык вось, пры ўсёй павазе да міліцэйскага звання гераіні і творчасці аўтара, так рабіць – не трэба.

Самы просты спосаб – уключыць абагравальнік. Але нават бяспечныя завадскія абагравальнікі, без адкрытых элементаў, калі няправільна іх эксплуатаваць, становяцца небяспечнымі.

Вы ў групе рызыкі?

- Калі на вашым абагравальніку вываліліся кнопкі, разваліўся відэлец для разеткі або кот пагрыз шнур – вы ў групе рызыкі. Скотч ў стылі “дарагая я паправіў” ставіцца сюды ж.

Любыя элементы – патэнцыйная пагроза пажару. Падпалены электрапрыбор акрамя таго, што можа стаць прычынай папялішча ў кватэры, дык яшчэ і даволі непрыемны ў тушэнні. Спачатку яго трэба абясточыць. Альбо знайсці ў доме парашковы вогнетушыцель, зямлю, шчыльную коўдру, якую можна накінуць на яго. У адваротным выпадку, заліваючы вадой падпалены абагравальнік (роўна як і тэлевізар, свяцільню і іншы электрапрыбор), вы рызыкуеце ў дадатак да першай непрыемнасці атрымаць ўдар току.

- Калі ваш абагравальнік знаходзіцца калямэблі і фіранак.

Не будучы тэхнолагамі ў сучасных тканінах, можна смела сцвярджаць, што звычайныя фіранкі ў кватэры наўрад ці прайшлі спецыяльную вогнеахоўную апрацоўку. А значыць кожная іскра або высокая тэмпература прывядуць да з'яўлення агню.

Па той жа прычыне не варта сушыць на абагравальніках шкарпэткі ці толькі што памытую бялізну.

Бабулін абагравальнік

Прыехаўшы на дачу, вы знайшлі на гарышчы бабулін абагравальнік. Прыборы сумнеўнага паходжання, самаробныя абагравальнікі, а таксама пакрытыя пылам і павуціннем прылады – п атэнцыйныя прычыны бяды.

Не выключыў на ноч

Вы ляглі спаць і пакінулі ўключаным абагравальнік.

Ні адзін бытавы электрапрыбор, за выключэннем, мабыць, халадзільніка, не разлічаны на кругласутачную працу. Вынікі такой праверкі на практыцы не рэдка заканчваюцца радкамі ў зводках ратавальнікаў.

Як быць?

Калі электраабагравальнік сапраўды неабходнасць – выкарыстоўваць толькі спраўныя і сертыфікаваныя прыборы. Не пакідаць іх без нагляду.

І трохі аб печах і камінах

Калі вы шчаслівы ўладальнік загараднага дома з камінам або печчу, самы час успомніць, што ў халады на 30% павялічваецца колькасць пажараў у сувязі з такім ацяпленнем.

Перад пачаткам новага ацяпляльнага сезона не забудзьцеся правесці тэхагляд сваёй печы: пачысціць коміны, пры неабходнасці пабяліць, праверыць стан прытопачнага ліста.

З пачаткам топкі выконвайце правілы бяспекі: не ўжывайце для распальвання бензін або іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Пры выкарыстанні кожныя тры месяцы ачышчайце комін ад сажы.