Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пажары ў экасістэмах

Па стане на 16.06.2023 на тэрыторыі горада Мінска адбылося 197 загаранняў на адкрытых тэрыторыях (без уліку загаранняў аўтамабіляў і электраабсталявання) з якіх: 145 загаранняў смецця, 10 пуху, 37 сухой расліннасці, 5 тарфянікаў.

Адзначаны рост колькасці пажараў і загаранняў у перыяд з мая 2023 года.

Правёўшы аналіз пажараў і загаранняў па месяцах, устаноўлена, што іх адбылося: у студзені – 15; лютым – 17; сакавіку - 11; красавіку – 39; траўні - 65; чэрвені (на 16.06.2023) – 49.

Колькасць пажараў і загаранняў па раёнах (у перыяд з мая 2023 года):

Заводскі 12

Ленінскі 7

Маскоўскі 18

Акцябрскі 13

Партызанскі 10

Першамайскі 11

Савецкі 7

Фрунзенскі 30

Цэнтральны 6

Статыстыка паказвае, што ў 9 выпадках з 10 – віноўнік пажараў у экасістэмах – чалавек. Пераважная іх большасць узнікае ад вогнішчаў, па віне курцоў, выкінутых з вокнаў цягнікоў або аўтамабіляў непатушаных недакуркаў, ад іскраў з выхлапных труб рухавікоў і да т.п. Такія пажары могуць імгненна распаўсюдзіцца на бліжэйшыя населеныя пункты, пашкодзіць паветраныя лініі электраперадач і сувязі.

Калі вы выявілі пажар, паспрабуйце затушыць яго самі. Часам дастаткова проста затаптаць полымя або засыпаць зямлёй. Калі пажар маштабны, паспрабуйце як мага хутчэй паведаміць пра яго ў МНС па нумарах 101 або 112. Знаходзячыся паблізу пажару, улічвайце ступень рызыкі для ўласнага здароўя.

За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, альбо забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, могуць быць ужытыя папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.

У выпадку, калі вогнішча прывяло да знішчэння або пашкоджання лесу альбо тарфянікаў – прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь. Акрамя таго, вінаваты павінен будзе пакрыць нанесеную шкоду.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў–забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. Інфармацыю пра забароны на наведванне лясоў можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі ў раздзеле “Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў”, на сайце МНС і ў мабільным дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач”.