Гэтая калекцыя вылучылася ў самастойную ў 2009 г. Яна ўключае розныя носьбіты гукавых запісаў. У большасці – гэта грамафонныя пласцінкі з творамі музычнага мастацтва рознага жанру, ад класікі да народных і папулярных песен. Аднак першай па часе паступлення (1961 г.) была магнітафонная стужка на бабіне з запісам Шостай сімфоніі беларускага кампазітара Рыгора Пукста. Найбольш старадаўнімі, а таму і рэдкімі музейнымі прадметамі гэтай калекцыі з’яўляюццая металічныя дыскі для музычнай скрыні канца ХІХ ст., а таксама грамафонныя пласцінкі пачатку ХХ ст. маскоўскай фабрыкі братоў Патэ (Pathé) і дыскі амерыканскага канцэрна "Зонофонъ Рекордъ" (ZONOPHONE RECORD), выпушчаныя ў Расіі. У калекцыі захоўваецца багаты фонаархіў выдатнага фота- і тэлежурналіста, актыўнага ўдзельніка турыстычнага руху на ўсёй прасторы былога Савецкага Саюзу Аляксандра Чуланава (1939–1994). Сярод паступленняў апошніх гадоў – запісы на лазерных кампакт-дысках: арганная музыка ў выкананні слыннай арганісткі полацкага Сафійскага сабору Ксеніі Пагарэлай, піянерскія песні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея