Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

"Метал"

Калекцыя вырабаў з металу дэманструе развіццё рамяства металаапрацоўкі, мясцовай прамысловасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У калекцыі "Метал" налічваецца каля 4 тыс. музейных прадметаў у храналагічных рамках XVI – пачатку XXІ ст. Фарміраванне калекцыі пачалося з канца...

"Музычныя інструменты"

У калекцыі прадстаўлены амаль ўсе іх групы: струнныя, духавыя, ударныя, клавішныя, а таксама электрамузычныя. . На канец 2010 г. колькасць прадметаў асноўнага фонду калекцыі музычных інструментаў склала 301 адзінку захоўвання. Асноўная частка збору сфармавалася ў часе ад канца 50-х да пачатку...

"Мэбля"

Калекцыя паводле сваёй спецыфікі гісторыі фарміравання музейнага збору не вельмі вялікая і ў асноўным уключае прадметы ХІХ – пачатку ХХ ст., вырабленыя на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Заходняй Еўропы, а таксама тыповыя на тэрыторыі былога СССР прадметы інтэр’еру сярэдзіны ХХ ст. Калекцыя налічвае...

Гадзіннік для дыліжанса

Гадзіннік для дыліжанса быў выраблены ў Дрэздэне ў канцы XVII – першай палове XVIII стст. Перададзены ў музейны збор прыватнай асобай у 1960 г.

Флет з манаграмай "AR"

Флет з манаграмай "AR" пад каронай быў выраблены на налібоцкай шкляной мануфактуры ў XVIII ст. Дадзены музейны экспанат яшчэ ў міжваенны час належаў Беларускаму Дзяржаўнаму Музею.