Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

Гадзіннік для дыліжанса

Гадзіннік для дыліжанса быў выраблены ў Дрэздэне ў канцы XVII – першай палове XVIII стст. Перададзены ў музейны збор прыватнай асобай у 1960 г.

"Успенне Прасвятой Багародзіцы"

Абраз "Успенне Прасвятой Багародзіцы" быў выраблены на мяжы XVII–XVIII стст. Паходзіць з уніяцкай царквы г. Бешанковічы Віцебскай вобласці. Трапіў у музейны збор дзякуючы экспедыцыі Дзяржаўнага музея БССР у 1971 г.

Мітра канца XVII – XVIII стст.

Мітра канца XVII – XVIII стст. – колішні экспанат Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пазней мітра знаходзілася ў Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, а з 1957 г. – у фондах Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.

Галаснік ХІІ ст.

Галаснік ХІІ ст. з Каложскай царквы г. Гродна паступіў у фонды музея ў 1957 г.

Флет з манаграмай "AR"

Флет з манаграмай "AR" пад каронай быў выраблены на налібоцкай шкляной мануфактуры ў XVIII ст. Дадзены музейны экспанат яшчэ ў міжваенны час належаў Беларускаму Дзяржаўнаму Музею.