Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

Музейны збор

Збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь буйнейшы збор. Ён налічвае звыш 370 тысяч адзінак музейных прадметаў, размеркаваных па асобных калекцыях, колькасць якіх складае звыш 40. Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі...

"Вайсковае абмундзіраванне і рыштунак"

Ваенная ўніформа – адзенне, нашэнне якой з'яўляецца абавязковым для любой воінскай часткі і для кожнага роду войскаў, форма яе усталявана правіламі або адмысловымі ўказамі. Уніформа з'яўляецца з'яўляецца адной з самых знакавых рысаў рэгулярных войскаў. Калекцыя пачала фарміравацца ў 1957 г.,...

"Кераміка"

Калекцыя "Кераміка" – адзін з найбольш буйных і прадстаўнічых збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які налічвае 3 720 адзінак асноўнага фонду і 449 навукова-дапаможнага (па стану на 2010 г.). Калекцыя ў пэўнай ступені адлюстроўвае гісторыю ганчарнага промысла, развіццё...

"Кнігі, брашуры, буклеты"

Калекцыя "Кнігі, брашуры, буклеты" ахоплівае каля 8 тыс. адзінак захоўвання і працягвае папаўняцца. У яе склад уваходзяць, галоўным чынам, кніжныя і брашурныя выданні, а таксама буклеты, апублікаваныя пасля 1830 г. Большасць з іх выйшла ў свет на Беларусі або тым ці іншым чынам звязана з...

Мітра канца XVII – XVIII стст.

Мітра канца XVII – XVIII стст. – колішні экспанат Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пазней мітра знаходзілася ў Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, а з 1957 г. – у фондах Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.