Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

Пацір XVI ст.

Пацір XVI ст. быў перададзены ў музейны збор царкоўным саветам г. Навагрудка Гродзенскай вобласці ў 1962 г.

Карта "Magni Ducatus Lithuaniae"

Карта "Magni Ducatus Lithuaniae" была створана з ініцыятывы найбагацейшага з магнатаў ВКЛ канца XVI cт. – Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Малюнак і мастацкае афармленне карты зрабіў вядомы гравёр Тамаш Макоўскі.

Гадзіннік для дыліжанса

Гадзіннік для дыліжанса быў выраблены ў Дрэздэне ў канцы XVII – першай палове XVIII стст. Перададзены ў музейны збор прыватнай асобай у 1960 г.

"Успенне Прасвятой Багародзіцы"

Абраз "Успенне Прасвятой Багародзіцы" быў выраблены на мяжы XVII–XVIII стст. Паходзіць з уніяцкай царквы г. Бешанковічы Віцебскай вобласці. Трапіў ў музейныя зборы дзякуючы экспедыцыі Дзяржаўнага музея БССР у 1971 г.

Флет з манаграмай "AR"

Флет з манаграмай "AR" пад каронай быў выраблены на налібоцкай шкляной мануфактуры ў XVIII ст. Дадзены музейны экспанат яшчэ ў міжваенны час належаў Беларускаму Дзяржаўнаму Музею.