Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Таямніцы беларускай пісьменнасці»

  • 03.09.2021
З 3 верасня 2021 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусьпрацуе выстава «Таямніцы беларускай пісьменнасці» з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава.
На выставе максімальна поўна прадстаўлена ўнікальная асабістая калекцыя прылад для пісьмаад прыстасаванняў нашых продкаў да XX ст. Толькі тут можна ўбачыцьстаражытныя пісалы, першыя алоўкі,перавыя асадкі і самыя раннія аўтаматычныя ручкі, пер’ечысткі, пясочніцы, нажы для паперы, а таксама флаконы для чарніла і чарніліцы розных форм з разнастайных матэрыялаў. Даведаццаякія адмысловыя пісьмовыя прылады змяшчала валізка падарожніка, якая прадукцыя вядомых айчынных і замежных вытворцаў карысталася попытамібылаў продажы ў канцылярскіх і папяровых крамах беларускіх губерній ў ХІХ – пачатку ХХстст. Экспазіцыя дазволіць зазірнуць у школьныя класы розных эпох і пазнаёміцца з прыналежнасцямі вучняў. Сярод іх сшыткі розных выдаўцоў, простыя, каляровыя і механічныя алоўкі, асадкі і аўтаматычныя ручкі, тачылкі, закладкі, футаралы-пеналы.
Цікавасць прадстаўляюць пісьмовыя прылады з асаблівай гісторыяй, прысвечаныя значным падзеям або звязаныя з такімі вядомымі асобамі, як князі Радзівілы, кампазітар С. Манюшка, краязнаўца і гісторык О. Гедэман, фінансіст Л. Палякоў, браты Тышкевічы, маршал С.К. Цімашэнка і іншыя.
Для самых апантаных прадстаўлены ўзоры пісьмовых прылад ювелірнага мастацтва, пісьмовыя наборы і чарніліцы ў розных мастацкіх стылях, а таксама рэкламныя канцылярскія прадметы канца ХІХ-пачатку ХХ стст.
Выстава дазваляе зазірнуць за таямнічую завесу ў свет матэрыяльнай культуры звязанай з традыцыяй беларускага пісьменства.
Выставу чакае экспанаванне ў вядучых музеях і бібліятэках усяго свету.

Выстава працуе па 31 студзеня 2023 г.

Кошт наведвання выставы:
Дарослы білет – 10 BYN
Студэнты – 7BYN
Пенсіянеры, школьнікі – 5BYN

Пры наяўнасці ўваходнага білета на агульную экспазіцыю музея прадастаўляецца зніжка 50% на наведванне выставы «Таямніцы беларускай пісьменнасці».

Адрас музея: вул. Карла Маркса, 12
тэл. (017) 374-35-32, 374-83-22
histmuseum.by