Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Асцярожна! Тонкі лёд


Штогод тонкі лёд становіцца прычынай гібелі людзей, часцей за ўсё сярод загінуўшых аказваюцца рыбакі, якія выходзяць на свой страх і рызыку на нетрывалы і падступны лёд, і дзеці, якія спрабуюць скараціць шлях. Некаторыя, нават праваліўшыся раз пад лёд, ідуць зноў і зноў, спадзяючыся на "а раптам?" і чарговае шанцаванне, аднак такая самаўпэўненасць прыводзіць толькі да непапраўнай трагедыі.
21 лістапада 2023 года ў 16:32 відавочцы паведамілі ратавальнікам, што ў возеры «Маславічы» паблізу вёскі Вароніна патануў мужчына. Выратавальнікі знайшлі на паверхні возера на адлегласці каля 8 км ад берага палыном і вынялі на бераг цела патанулага мужчыны 1988 г.н. Мужчына, які паведаміў пра здарэнне, ў момант здарэння знаходзіўся ў машыне і знайшоў палонку, калі пайшоў шукаць свайго сябра.
Памятайце: першы лёд нетрывалы. Выходзіць на такі лёд небяспечна для жыцця. Не варта правяраць трываласць лёду, скачучы на ім ці б'ючы нагой. Абавязкова пагаварыце з дзецьмі аб небяспецы гульняў на лёдзе. Ні ў якім разе не адпускайце іх адных на вадаёмы.
Асноўнай умовай бяспечнага знаходжання чалавека на лёдзе з'яўляецца адпаведнасць таўшчыні лёду прыкладаемай нагрузцы:
• бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека - не менш за 7 см;
• бяспечная таўшчыня лёду для здзяйснення пешай пераправы 15 см і больш.
Крытэрыі лёду:
трывалы:
• празрысты лёд з зялёным або сіняватым адценнем;
• на адкрытай бясснежнай прасторы лёд заўсёды тоўшчы.
тонкі:
- колер лёду малочна-каламутны, шэры лёд, звычайна наздраваты і сітаваты, такі лёд абвальваецца без папераджальнага патрэсквання;
• лёд, пакрыты снегам (снег, які выпаў на толькі што ўтвораны лёд, акрамя таго, што маскіруе палонкі, запавольвае рост ледзянога покрыва);
• лёд больш тонкі на плыні, асабліва хуткім, на глыбокіх і адкрытых для ветра месцах.

Калі вы адчуваеце, што лёд пад вамі пачынае трэскацца, неабходна легчы на лёд і павольна паўзці ў той бок, з якога вы прыйшлі. Ні ў якім разе нельга бегчы па лёдзе: гэта толькі справакуе хуткі раскол паверхні.
Калі вы праваліліся пад лёд у першую чаргу - не панікуйце. Ёсць шанец, што вас пачуюць - клічце на дапамогу. Паспрабуйце трымацца на плаву. Перасоўвайцеся да таго краю палонкі, адкуль ідзе плынь. Дабраўшыся да краю, паспрабуйце налегчы грудзьмі на край лёду і, закінуўшы нагу, выбірайцеся на лёд. Не пакідайце спроб выбрацца, нават калі лёд ламаецца. Пасля таго, як асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна паўзеце да бяспечнага месца, адштурхваючыся рукамі і нагамі.

Што рабіць, калі вы сталі відавочцам таго, як нехта праваліўся пад лёд:

• не панікуйце і думайце, што можна зрабіць і ці ў вашых гэта сілах. Магчыма, найлепшым рашэннем будзе паклікаць на дапамогу іншага чалавека альбо выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112;
• калі вы вырашылі самастойна дапамагчы тапельцу, узброіцеся палкай, тычкай, вяроўкай ці дошкай і асцярожна паўзіце да палонкі, раўнамерна размяркоўваючы вагу вашага цела па паверхні, пхаючы выратавальны сродак перад сабой;
• наблізіўшыся на максімальна магчымую адлегласць да палонкі, працягніце пацярпеламу палку, тычка або кіньце вяроўку;
• калі пачняце выцягваць пацярпелага, прасіце яго працаваць нагамі: так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі;
• выцягнеце пацярпелага ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма, выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103;
• Да прыезду прафесіяналаў зрабіце першую дапамогу. Па магчымасці зніміце з пацярпелага мокрае адзенне, загарніце ў коўдру ці сухія рэчы. Калі ёсць гарачае пітво - напаіце яго.
• Нельга апускаць чалавека ў гарачую ванную. Такі рэзкі перапад тэмператур цяжка вытрымаць нават здароваму сэрцу. Акуніце яго ў цёплую ваду, лепш за ўсё, калі вада будзе тэмпературы цела (каля трыццаці сямі градусаў). Потым, па ступені адагравання пацярпелага магчымы невялікі падагрэў вады.
• Нават калі пацярпелы запэўнівае, што адчувае сябе добра і яго нічога не турбуе, хуткую дапамогу выклікаць трэба. Справа ў тым, што пасля шокавага стану і ўсяго перажытага чалавек можа проста не адчуваць якія-небудзь змены у арганізме. У дадзенай сітуацыі агляд лекара, яго абследаванне і вымярэнне найболей важных паказчыкаў жыццядзейнасці арганізма з'яўляюцца проста неабходнымі. Бо вельмі часта людзі, праваліўшыся пад лёд, гінуць нават пасля таго, як іх ужо выратавалі, менавіта з-за пераахаладжэння і адмовы жыццёва важных органаў.

Беражыце сябе!

https://www.youtube.com/watch?v=N0kAR-6YX6k
https://www.youtube.com/watch?v=9c2sk79916M
https://www.youtube.com/watch?v=cl5CxbxYxSE