Каталог работ удзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў". Мінск, "Чатыры чвэрці", 2019.
Каталог работ удзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу “Трыенале маладых мастакоў”. Укл. Д. М. Аўчыннікава. – Мн.: выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2019. – 79 с.: іл.
Арганізатарамі Рэспубліканскага конкурсу “Трыенале маладых мастакоў” выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Кіраўнік Дырэкцыі конкурсу – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь П. М. Сапоцька.
Выданне ажыццёўлена пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Творы маладых беларускіх мастакоў размешчаны ў каталозе ў адпаведнасці з намінацыямі: “Жывапіс”, “Графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Скульптура”, “Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва”, “Навацыя” (арт-праект, інсталяцыя), “Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка”. Усяго прадстаўлена звыш 180 твораў у розных жанрах і тэхніках, а таксама асобныя куратарскія і выдавецкія праекты.
Наведвальнікам
час працы
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30