Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю. Аўтар Надзея Саўчанка. Мінск, «Альтиора Форте». 2019.
Альбом-каталог прадстаўляе творчую спадчыну фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978.10.31), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, у 5 км ад невялікага беларускага мястэчка Любча. Яго імя было ўстаноўлена ў выніку актыўнай працы з мясцовымі старажыламі, а вялікі, цудам ацалелы архіў фотанегатываў на шкле, які захоўваецца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца ўнікальнай скарбніцай візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-“заходнікаў” у складаную эпоху перамен – 20–60-я гады ХХ стагоддзя.
Наведвальнікам
час працы
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30