Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Каталог выставы “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Укладальнік і аўтар тэксту А.Ладзісаў. Мінск, выдавец А.А.Аляксееў. 2019

Каталог выставы “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (31 кастрычніка – 1 снежня 2019 года). Укладальнік і аўтар тэксту А.Ладзісаў. Мінск, выдавец А.А.Аляксееў. 2019.

Каталог падсумоўвае выставачны праект “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”, які быў рэалізаваны ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры. У каталозе падаецца кароткі агляд гісторыі фарміравання прыватных калекцый ад 16 стагоддзя, якія захоўваюцца ў фондах беларускіх музеяў, прэзентуюцца асобныя прыватныя і карпаратыўныя зборы, якія сёння існуюць у краіне. Выданне адрасавана музейным спецыялістам, калекцыянерам, гісторыкам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў. Каталог пабачыў свет дзякуючы фінансавай падтрымцы генеральнага партнёра Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь кампаніі JTI у Беларусі.