Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку ХХ ст. Помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.Укладанне і прадмова Галіны Флікоп-Світы. Мінск, “Кнігазбор”, 2019

Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку ХХ ст. Помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.Укладанне і прадмова Галіны Флікоп-Світы. Мінск, “Кнігазбор”, 2019.

“Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку ХХ ст. Помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” – выставачны праект музея, які складаецца з 69 твораў. Прадстаўленыя іконы і алтарныя карціны даюць уяўленне пра развіццё сакральнага жывапісу на беларускіх землях за працяглы перыяд: ад першай паловы XVIІ да першай трэці ХХ ст. Экспанаты выставы належаць да розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўя, каталіцтва, уніяцтва і стараабрадніцтва. Акрамя храмавых абразоў на выставе прадстаўлена вялікая група твораў, прызначаных для размяшчэння ў дамах для хатняй малітвы.