Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Часопіс “Беларускі музей” (пілотны нумар). Мінск, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА”. 2019

Часопіс “Беларускі музей” (пілотны нумар). Мінск, Рэдакцыйна–выдавецкая ўстанова “КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА”. 2019.

Пілотны нумар рэспубліканскага прафесійнага часопіса па пытаннях музейнай дзейнасці пабачыў свет у адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і быў прэзентаваны ў рамках мерапрыемстваў IV Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. У аснову канцэпцыі выдання пакладзены прынцып спалучэння матэрыялаў, прысвечаных актуальным праблемам музейнай справы, з бягучай хронікай музейнага жыцця. Часопіс шырока ілюстраваны, змяшчае рэзюмэ на англійскай мове.