3 2 па 3 красавіка 2015 г. у межах мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць выставы плакатаў часоў Вялікай Айчынная вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Савецкія мастакі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўключыліся ў змаганне супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, ажыццяўляючы заклік «Усё для фронту, усё для перамогі!». Яны славілі гераічныя подзвігі савецкіх людзей на франтах і ў тыле, натхнялі іх на новыя працоўныя здзяйсненні і тым самым наносілі адчувальныя ўдары па ворагу, набліжалі час перамогі.
Плакат Вялікай Айчыннай вайны – адна з самых запамінальных і яскравых мастацкіх падзей культуры ХХ ст. Яго ўпэўненасць і высокі патрыятычны пафас шмат у чым тлумачацца прафесіяналізмам савецкіх мастакоў-плакатыстаў, іх уменнем гаварыць сродкамі плакатнай графікі.
На працягу ўсіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны тэмы ў савецкага палітычнага плаката заставаліся нязменнымі: адзінства і магутнасць савецкага народа, гераізм простага савецкага чалавека, адзінства фронту і тылу, выкрыццё фашызму.
На выставах прадстаўлены плакаты выдадзеныя ў Беларусі (“Раздавім фашысцкую гадзіну”), Расіі, Украіне. Яны даюць магчымасць адчуць маштаб трагедыі і подзвіг пакалення многанацыянальнай дзяржавы – выратаванне свету ад фашызму.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея