Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Насякомыя і не толькі ..."

  • 08.03.2017

7 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А) адкрываецца выстава «Насякомыя і не толькі ...»

На ёй будуць прадстаўлены дзесяткі відаў насякомых, павукападобных, а таксама смоўжы з усіх кантынентаў акрамя Антарктыды. Жывыя скарпіёны і павукі–птушкаеды, палачнікі і знакамітыя мадагаскарскія прусакі, і іншыя закаваныя ў хіцін істоты не пакінуць абыякавымі аматараў прыроды.

Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцю памаляваць і паглядзець навукова–папулярныя фільмы пра некаторыя віды, якія прадстаўлены на выставе.

Кошт уваходнага білета:

для дарослых – 3.5 р.

для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна–тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю – 3 р.

для груп вучняў устаноў адукацыі колькасцю 15 чалавек і больш, а таксама для дзяцей старэйшых за 3 гады – 2 р.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям–сіротам, дзецям без апекі бацькоў, работнікам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by