Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Зварот да грамадзян с просьбай прыняць удзел у стварэнні Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея

  • 19.11.2016

19 мая 1960 года Міністэрства культуры БССР звярнулася да грамадзян с просьбай прыняць удзел у стварэнні Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея. У звароце гаворыцца: “Збірайце і перадавайце музею дакументальныя і рэчавыя матэрыялы (экспанаты), якія характарызуюць шматвекавую гісторыю беларускага народа і прыроду рэспублікі”.

Нацыянальны гістарычны музей звяртаецца да кожнага з Вас. Калі ў Вас захаваліся фотаздымкі, буклеты, паштоўкі, запрашальныя білеты, якія распавядаюць пра дзейнасць музея, просім прыносіць да нас.