Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пасведчанне арганізацыйнай групы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея

  • 18.11.2016

Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь працягваюць знаёміць аматараў гісторыі с асобнымі старонкамі дзейнасці музея, вяртаючы часта забытыя імёны і падзеі.

У архіве музея захоўваецца пасведчанне арганізацыйнай групы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея ад 3 жніўня 1959 года, выдадзенае загадчыцы аддзела Алене Міхайлаўне Заклінскай. У пасведчанні гаворыцца пра тое, што яна з’яўляецца кіраўніком навуковай гісторыка-бытавой экспедыцыі ў город Ліду. Мэтаю экспедыцыі быў збор матэрыялаў па гісторыі Беларусі.

Кіраўнік арганізацыйнай групы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея С.Сапешка звяртаецца да партыйных, савецкіх і грамадскіх арганізацый, прыватных грамадзян аказваць ўсялякае садзеянне і дапамогу А.М.Заклінскай у правядзенні дадзенай работы.