Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Капялюшны вернісаж – 2016"

  • 13.10.2016

13 кастрычніка ў Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь") адкрыецца міжнародная выстава аўтарскіх галаўных убораў "Капялюшны вернісаж – 2016".

Ці любіце Вы капялюшыкі так, як любім іх мы, арганізатары Міжнароднай выставы аўтарскіх галаўных убораў "Капялюшны вернісаж – 2016"? Мы ўпэўнены, што Вы жаноцкія і артыстычныя, а значыць, Вам абавязкова трэба прыйсці на Свярдлова, 4 – у Музей гісторыі беларускага кіно, дзе з 13 па 30 кастрычніка Вас чакаюць фантастычныя пераўвасабленні.

Жадаеце партрэт у раме? Заходзьце! Майстры капялюшнай справы, дызайнеры адзення, аксесуараў дапамогуць кардынальна змяніць ваша аблічча. Стварыць вобраз мінулага, актуальнага ў сучасным свеце, акунуцца ў атмасферу рамантыкі – усё гэта Вы атрымаеце дзякуючы нашаму праекту. Можа, варта ледзь змяніць сябе? З якой нагоды б Вы не прыйшлі – палюбавацца разнастайнасцю галаўных убораў, падабраць капялюшык на восеньскія будні ці рамантычны вечар,– мы, арганізатары праекта, будзем рады гэтай сустрэчы!

Чакаем Вас з 11:00 да 20:00 гадзін у буднія дні (акрамя панядзелка) і з 11:00 да 19:00 гадзін у суботу і нядзелю.

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У гэты цудоўны дзень для ўсіх дам кошт квіткоў будзе зніжаны на 50%!

Адрас:

Музей гісторыі беларускага кіно; г. Мінск, вул. Свярдлова, 4; тэл. 327–10–75 / 8029 627–10–75

Час працы:

Будні – з 11:00 да 20:00

Субота і нядзеля – з 11:00 да 19:00

Панядзелак – выхадны.

Кошт квіткоў:

1,5 руб. – Для дзяцей і школьнікаў.

2,5 руб. – Для студэнтаў, пенсіянераў.

4 руб. – Для ўсіх іншых катэгорый наведвальнікаў