Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Сафары парк"

  • 15.09.2016

15 верасня ў памяшканні Музея прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117) адкрылася выстава "Сафары парк".

Наведвальнікам выпадзе унікальная магчымасць пазнаёміцца з прыроднай разнастайнасцю як самых аддаленых куткоў нашай планеты, так і з насельнікамі беларускіх лясоў. Балотная чарапаха, адзіная, якая жыве ў нашай краіне, суседнічае тут з кайманам з Цэнтральнай Амерыкі, філін – з індыйскай макакай, грымучая змяя з Тэхаса – з каралеўскім пітонам з Афрыкі. Янот–паласкун, куніца, перуанскія шыншылы, удавы і полазы – ніхто з іх не пакіне вас абыякавым сваімі звычкамі, грацыёзнасцю і знешнім выглядам.

"Сафары парк" будзе цікава наведаць як дарослым, так і дзецям.

Кошт квіткоў:

дарослы – 6 руб.

для навучэнцаў да 14 гадоў, асобам пенсіённага ўзросту – 4 руб.

для груп навучэнцаў больш за 15 чалавек – 3 руб.

УВАХОД БЯСПЛАТНЫ:

ветэранам ВАВ, Афганістана, інтэрнатам, інвалідам 1–й і 2–й груп, дзецям да 3–х гадоў.

г. Мінск, вул. Казінца, 117

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе да 17.30.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Тэл. +375 29 3270633, 2374694

www.pryroda.histmuseum.by