Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя выставы "Сярэднявечнае ўпрыгожванне: таямнічы пояс эпохі Вітаўта Вялікага"

  • 15.07.2016

15 ліпеня а 14–й гадзіне адбудзецца прэзентацыя выставы "Сярэднявечнае ўпрыгожванне таямнічы пояс эпохі Вітаўта Вялікага" з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

На выставе прадстаўлены ўнікальны паясны набор канца ХІV – першай трэці ХV ст., які атрымаў неафіцыйную назву "Пояс Вітаўта".

Парадны паясны набор быў знойдзены ў складзе манетна–рэчавага скарбу каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў пачатку 1990–х гадоў і больш за 10 гадоў знаходзіўся ў прыватнай калекцыі. У 2006 годзе, дзякуючы намаганням доктара гістарычных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта Валянціна Навумавіча Рабцэвіча, рарытэт быў перададзены ва ўласнасць дзяржавы. З 2007 года "Пояс Вітаўта" занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка–культурных каштоўнасцяў.

Набор складаецца з адзінаццаці круглых пласцін, спражкі, наканечніка і дзвух квадратных накладак. Усе дэталі выкананы са срэбра высокай пробы, вялікая іх частка ўпрыгожана пазалотай і чарненнем. Пояс быў выкананы ў канцы ХІV – першай трэці ХV ст. на тэрыторыі Крыма. У поясе адначасова бачны элементы еўрапейскай готыкі (форма спражкі, выявы васіліскаў і птушак) і традыцыі татарскай арнаментыкі, што дазваляе выказаць здагадку заказчыка з цюркскай асяроддзя.

"Пояс Вітаўта" адносіцца да круга элітарных рэчаў, якія належалі людзям высокага сацыяльнага статусу. Але казаць аб яго прыналежнасці канкрэтнай гістарычнай асобы, на жаль, немагчыма. Раней навукоўцы выказвалі гіпотэзу аб тым, што пояс трапіў на тэрыторыю Беларусі як падарунак крымскага хана Хаджы Гірэя вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. Аднак, на дадзены момант гэта не больш чым легенда.

"Пояс Вітаўта" – адзіная знаходка падобнага роду ва Усходняй Еўропе. Без сумненняў, ён з'яўляецца ўнікальным помнікам мастацтва тарэўтыкі і мае вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Адрас: г. Віцебск, Ратуша, вул. Леніна, 36

Тэл. для даведак: 8 (212) 36 05 87