7 ліпеня 2016 года ў 21.00, ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя і паказ мастацка–публіцыстычнага фільма "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць".
Фільм, прымеркаваны да 125–й гадавіны з дня нараджэння мастака, быў зняты ў 2012 годзе. Рэжысёр Зоя Катовіч і аўтар сцэнарыя Вера Савіна пастараліся не толькі распавесці гісторыю жыцця нашага вялікага суайчынніка, але і паказаць яго бязмежную любоў да роднага горада і людзям, якія яго акружалі.
Здаецца, у сусветнай гісторыі мастацтва няма іншага прыкладу такой бязмежнай усёпаглынальнай любові да свайго роднага горада, увасобленай у прозе, паэзіі і жывапісу.
Лёгка палюбіць і праславіць Парыж, Рым, Пецярбург, Маскву. Але чароўным патокам любові і унікальнай энергіяй пачуццяў, пераадолеўшы законы гравітацыі, мастак абессмяроціў свой маленькі горад у створаным ім бясконцым сінім космасе. Ператварыў местачковых жыхароў у велічэзныя нацыянальныя фігуры і сімвалы, напоўніў звычайныя сюжэты біблейскім гучаннем, звязаў імгненне з вечнасцю. Стварыў чароўны горад Віцебск. Вечны горад Віцебск. Вечны, як Ерусалім.
Свеце Марк Шагал падарыў свой горад, а любімаму гораду – неўміручасць ў сваёй творчасці.
У фільме "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць" выкарыстаны ўспаміны мастака і яго вечнай музы – Бэлы Шагал (Розэнфельд), архіўныя фатаграфіі, рэпрадукцыі работ Марка Шагала, біяграфічныя даныя. Пераломныя гістарычныя падзеі ХХ стагоддзя ў фільме прадстаўлены кінахронікай таго часу.
Асноўным месцам здымак сталі родныя і любімыя Маркам горада – Віцебск і Лёзна. І цяжка паверыць, што на працягу ўсяго жыцця вялікага мастака яго любоў да іх заставалася нераздзеленай і неўзаемнай. Горад адносіўся да яго, хутчэй, як да "блуднага сына". Але мы ж ведаем, што каханне сапраўды творыць цуды.
І прыйшоў час, калі дзень нараджэння майстра стаў традыцыйным гарадскім святам. Яркім, вясёлым, радасным. Пасля доўгіх гадоў забыцця і адрыньвання, імя мастака зноў вярнулася на радзіму. Цяпер ужо назаўсёды.
Аўтары фільма шчыра спадзяюцца, што гледачы не толькі змогуць атрымаць праўдзівую асалоду ад прагляду фільма, але і напоўняцца любоўю і цеплынёй кожны да свайго горада, сваёй малай Радзіме.
"Мой сумны і вясёлы горад .... Тут мая душа. Тут мае карціны. Тут мае вытокі. Тут і шукайце мяне". Марк Шагал.
Увага! Паважаныя сябры, у сувязі з умовамі надвор'я, прагляд фільма "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць" адбудзецца ў зале Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Уваход вольны. Чакаем Вас!
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12
Тэл. для даведак: 327–48–27
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея