Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава графікі венгерскага мастака Іштвана Задора

  • 05.07.2016

З 5 па 24 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава графікі часоў Першай сусветнай вайны венгерскага мастака Іштвана Задора з фондаў Музея Янаша Дамьяніча (Венгрыя). Выстава арганізавана Пасольствам Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Іштван Задор нарадзіўся 15 студзеня 1882 года ў горадзе Кікінда. У перыяд з 1906 па 1909 гг. ён жыў у Парыжы і наведваў Школу выяўленчых мастацтваў. У 1909 годзе ён прыехаў з Парыжа ва Фларэнцыю і вучыўся ў Акадэміі, дзе навучаўся мастацтву афорта. У перыяд паміж 1919 і 1920 гг. Іштван быў вучнем Ёганэса Ітэна ў Вышэйшай школе будаўніцтва і мастацкага канструявання "Баўхаўз" у Веймаре. У ходзе сваёй працы ён стажыраваўся ва многіх гарадах і краінах свету, уключаючы Брусэль, Егіпет, Лондан, Нідэрланды, Расію і Польшчу.

Падчас Першай сусветнай вайны, Іштван Задор служыў у баявым падраздзяленні ў якасці камандзіра 7–й эскадрыллі. 23 лістапада 1914 года ён быў цяжка ранены ў правае плячо і яго рука была часова паралізавана. Пасля вылячэння ў жніўні 1915 года, ён служыў у якасці ваеннага чарцёжніка і фатографа ў камандзе 4–й арміі. У ліку іншых, ён асабіста сустрэўся з Ісмаілам Энверам (Энвер–паша), і нават пісаў яго партрэт. З верасня 1916 года Іштван быў афіцэрам сувязі штаб–кватэры ў камандзе 3–й арміі. Да таго ж, Іштван Задор адлюстраваў на палотнах дэлегатаў мірных перамоваў у Бухарэсце ў 1918 годзе. Пазней ён стаў лідэрам групы штаб–кватэры і атрымаў Спецыяльную ваенную медаль з мячамі. Пазней Іштван ўзначаліў аб'яднанне мастакоў Украіны ў Адэсе.

На выставе графікі венгерскага мастака Іштвана Задора прадстаўлена больш за 40 арыгінальных работ, якія былі створаны ім у Валыні і Галіцыі ў перыяд Першай сусветнай вайны.

Гэтак жа будуць экспанавацца прадметы перыяду Першай сусветнай вайны са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і прыватных калекцый.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл. 327–43–22