14 чэрвеня 2016 года ў 19.00 ва ўнутраным дворыку музея ў рамках выставы фотамастака Марыны Бацюковай "Сула. Непарыўнае" пройдзе мерапрыемства, прысвечанае даследаванню ролі танца ў розных культурах свету.
Дадзенае мерапрыемства – спроба прасачыць паралелі і ўзаемасувязі ў песенна–танцавальных рытуалах ў розных культурах і традыцыях, знайсці іх агульны корань, сутнасць.
Спектакль ці хутчэй перформанс натхнёны выставай фотаздымкаў Марыны Бацюковай, прысвечанай рытуалу пахавання сулы (стралы). Таму ўпершыню праграма будзе прадстаўлена менавіта ў дворыку гістарычнага музея, дзе і прадстаўлены фатаграфіі, якія валодаюць неверагоднай сілай уздзеяння, гавораць з архетыпам, з несвядомым, з радавым пачаткам гледача. Такім чынам, канцэрт–спектакль – гэта пошук і даследаванне такога радавога пачатку ў песенна–танцавальных культурах Афрыкі, Індыі і нашых беларускіх абрадавых песнях і танцах.
У праграме прасочваецца ідэя рытуалу урадлівасці. У ёй арганізатары паспрабавалі аб'яднаць розныя традыцыйныя стылі танцаў, звязаныя з паняццем урадлівасці, з ростам, з зямлёй, з перараджэннем і сілай вылячэння. Танцы з Афрыкі, Індыі, Кубы, Бразіліі, выконваюцца сумесна з кантэмпорары, танцам у тэхніцы Сільвестрэ ў суправаджэнні барабанаў джамбы і традыцыйнай беларускай песні. Гэтая праграма хутчэй даследаванне, апусканне, чым танец. Гэта пытанне пра тое, ці могуць гэтыя традыцыі гучаць ва ўнісон.
Праграма складаецца з 8 нумароў, аб'яднаных агульнай ідэяй інтэрпрэтацыі рытуалаў урадлівасці і самавылячэння. Удзельнікі: Жанна Піваварава, гурт Мярэжа (фальклор), школа афрыканскіх і афрокубинских танцаў Candela (афрыканскія танцы), школа этнічных барабанаў Tekadum (барабаны джамбы), калектыў індыйскага класічнага танца Trisula.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12
Тэл. для даведак: 327–48–27, 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея