Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"POST SCRIPTUM: першая беларуская выстава-фестываль аўтарскай паштоўкі" ў Музеі гісторыі беларускага кіно

  • 12.02.2015

З 13 лютага ў выставачнай зале філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Музей гісторыі беларускага кіно" працуе, прымеркаваная да Дзён Святога Валянціна і 8 Сакавіка, выстава "POST SCRIPTUM: ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ВЫСТАВА-ФЕСТЫВАЛЬ АЎТАРСКАЙ ПАШТОЎКІ", якая падрыхтавана сумесна з ГА "Беларускі саюз дызайнераў".

12 лютага а 16.00 для прадстаўнікоў СМІ адбудзецца прэс-канферэнцыя членаў арганізацыйнага камітэта выставы і яе афіцыйнае адкрыццё.

Сёння, у часы інтэрнэту і э-мэйлаў традыцыйная паштоўка губляе сваю былую папулярнасць. Гісторыя адкрытага паштовага аркуша, які папярэднічаў з’яўленню паштоўкі, пачынаецца з апошняй чвэрці ХІХ ст., калі новая форма карэспандэнцыі надзвычай хутка распаўсюджваецца ў Еўропе і ў свеце. Багаты і разнастайны матэрыял, які перадусім увасобіў друкарскую і дызайнерскую працу, вабіць шматлікіх калекцыянераў – філакартыстаў.

Паштоўка ўвасабляе сабой значны пласт развіцця мастацкай культуры, перадусім – графікі і фотамастацтва. Сёння паштоўка з’яўляецца важным элементам іміджавай рэпрэзентацыі пэўнай суполкі, групы, прадпрыемства, калі замаўляецца да сезонных віншаванняў, круглых дат. Усё ж паштоўка найчасцей утрымлівае рысы асабістага, інтымнага паслання, што робіць яе надзвычай каштоўнай для чалавека, якому яна накіроўваецца. Замяніць электронным аналагам почырк, дотыкавую адчувальнасць паштоўкі, дастаўку традыцыйнай поштай, а таксама ўяўную матэрыялізаваную памяць аб адпраўшчыку сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пакуль (а можа і ўвогуле не будуць) у стане. Таму чалавек са стратай традыцыі дасылаць паштоўкі незаўважна губляе пэўную часціну самога сябе, свайго індывідуалізму.

Першая беларуская выстава-фестываль аўтарскай паштоўкі мае на мэце спрыяць адраджэнню гэтага жанру. У экспазіцыі рэпрэзентаваныя як разнастайныя гістарычныя ўзоры паштовак з пачатку ХХ ст., так і працы вядомых беларускіх аўтараў. Асобнай часткай праекту з’яўляюцца конкурсныя працы, адмыслова распрацаваныя беларускімі дызайнерамі і мастакамі.

У межах выставы-фестывалю адбудуцца майстар-класы самаробнай паштоўкі, этагамі і каліграфіі, пройдуць тэматычныя вечарыны.

Музей гісторыі беларускага кіно

Адрас: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Кожны дзень (акрамя панядзелка) з 10.00 да 19.00

Тэл. для даведак: 327 10 75; 029 627 10 75


План мерапрыемстваў

в межах праекта "POST SCRIPTUM: ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ВЫСТАВА-ФЕСТЫВАЛЬ АЎТАРСКАЙ ПАШТОЎКІ"

12.02 – Адкрыццё выставы (па запрашальных білетах)

16-00 – Папярэдняе знаёмства з экспазіцыяй;

16.30 – Прэс-канферэнцыя для СМІ з удзелам прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэта;

17.00 – Уступнае слова арганізатараў;

17.30 – Прэзентацыя куратарам выставы Я.Сурскім праграмы мерапрыемстваў выставы-фестывалю (майстар-класаў, тэматычных вечароў, конкурса аўтарскай паштоўкі і інш.);

19.00 - 20.00 – Працяг знаёмства з выставай, нефармальная частка.

14 - 15.02 – ДЗЕНЬ Св. ВАЛЯНЦІНА (усе жадаючыя)

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе паштоўкі ручной работы членам БСД і БСМ Т.В. Гардашнікавай (14.02);

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе этагамі мастаком Р.Карачан (15.02);

18.00 - 19.00 – тэматычны вечар з удзелам акустычнага квартэта Benny D'Art.

28.02 - 01.03 – ДЗЕНЬ ЭСТАМПАЎ (усе жадаючыя)

10.00 - 18.00 – Экспрэс-друк аўтарскіх паштовак па выбары;

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе паштоўкі ручной работы членам БСД і БСМ Т.В. Гардашникавай (28.02);

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп) – Правядзенне майстар-класа па вырабе этагамі мастаком Р.Карачан (01.03);

16-00 - 17-30 – презентацыя вынікаў конкурса аўтарскай паштоўкі (частка экспазіцыі) членамі аргкамітэта – старшыней секцыі плакатаў БСМ С.Саркісавым і прадстаўніком Міністэстра інфармацыі РБ В.Рагалевічам (01.03);

18.00 - 19.00 – тэматычны вечар з удзелам кампазітара Пятра Клюева.

07 – 08.03 – ДЗЕНЬ 08 САКАВІКА (усе жадаючыя)

10.00 - 18.00 – Экспрес-друк аўтарскіх паштовак па выбары;

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе паштоўкі ручной работы членам БСД і БСМ Т.В. Гардашнікавай (07.03);

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе этагамі мастаком Р.Карачан (08.03);

18.00 - 19.00 – тэматычны вечар з удзелам кампазітара Пятра Клюева (07.03).

14 - 15.03 – ДЗЕНЬ КАЛІГРАФІІ (усе жадаючыя)

10.00 - 18.00 – Экспрес-друк аўтарскіх паштовак па выбары;

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па каліграфіі членам БСД А. Міхалевічам (14.03);

12.00 - 18.00 (па меры камплектавання груп па 12 чал.) – Правядзенне майстар-класа па вырабе паштоўкі ручной работы членам БСД і БСМ Т.В. Гардашнікавай (15.03);

18.00 - 19.00 - тэматычны вечар з удзелам кампазітара Пятра Клюева.

УВАГА: экспанаванне выставы суправаджаецца паказам у рэжыме non-stop тэматычнай відэаінсталяцыі "Паштоўка сваімі рукамі!" і відэароліка-анонсу асноўных мерапрыемстваў у яе рамках.