Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя кнігі–альбома "Спадчына Беларусі"

  • 04.02.2016

3 4 па 28 лютага 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі–альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Спадчына Беларусі" разам з аднайменнай выставай.

У экспазіцыі мастацкага праекта "Спадчына Беларусі" будуць дэманстравацца 40 мастацкіх фотаздымкаў з новага альбома, якія паказваюць адноўленую спадчыну краіны. Маёнткі ў Скоках і Красным Беразе, каталіцкі храм у Волчыне, палацы ў Залессі і Крычаве, адкрытыя фрэскі Спаскай царквы Спаса–Еўрафрасіньеўскага манастыра ў Полацку – стануць адкрыццём для шырокага гледача.

Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў музея стане прэзентацыя на дадзенай выставе рарытэтаў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сярод іх – срэбны кубак роду Агінскіх, слуцкія паясы, напрастольны крыж з Навагрудка XVII стагоддзя.

На працягу выставы гледачы змогуць пазнаёміцца і з новым выданнем. Кніга–альбом "Спадчына Беларусі" – працяг выдавецкай серыі мастацкага праекта "Спадчына Беларусі". 320 старонак, больш за 400 мастацкіх фотаздымкаў, створаных у 2014—2015 гадах, прадстаўляюць архітэктурную спадчыну краіны. Аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч прадэманстравалі прыгажосць і значнасць гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Старажытныя храмы, палацы, замкі і сядзібы, прадметы каштоўных металаў, з’яўляючыся часткай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, займаюць асаблівае месца сярод гістарычных каштоўнасцей нашай краіны. Кніга–альбом упершыню выдадзена на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Мэта праекта, пачатага ў 2003 годзе, – замацаваць інтарэс да Беларусі, яе помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры, стварыць годнае ўяўленне пра нашу краіну ў сусветнай супольнасці.

Са з’яўленнем на кніжным рынку Беларусі, альбомы серыі "Спадчына Беларусі" сталі асноўным прадстаўнічым выданнем, лідарам продажу аналагічнай прадукцыі. З 2004 па 2015 гады выдадзена і рэалізавана 44500 экзэмпляраў, што з’яўляецца рэкордам для нацыянальнага кнігавыдавецтва.

Кніга–альбом "Спадчына Беларусі" набыў шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Альбомы прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях вядомых людзей – ад каралевы Вялікабрытаніі да Папы Рымскага. Гэта дае магчымасць знаёміць з беларускай гісторыяй, культурай, спадчынай шырокае кола сусветнай грамадскасці.

Генеральны партнёр выставы – "Газпрам трансгаз Беларусь".

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 327 30 06, 327 43 22

histmuseum.by

327 23 71