З 5 лютага па 3 красавіка 2016 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом–музей I з'езда РСДРП" будзе працаваць выстава "Зброя і Гонар. Татары на службе ВКЛ ".
Упершыню этнонім "татары" з'явіўся сярод мангола–тунгуса–маньчжурскіх плямёнаў, якия вандравалі ў VI–IX стагоддзях на паўднёвы ўсход ад Байкала. У XIII стагоддзі ў сувязі з мангола–татарскім заваяваннем назва "татары" стала вядома ў Еўропе. У XIII–XIV стагоддзях яна было распаўсюджана на некаторыя народы Еўразіі, якія ўваходзілі ў склад Залатой Арды.
На мяжы XIV–XV стагоддзяў Залатую Арду знясільвалі шматлікія дынастычныя сваркі. Гэта стала адной з прычын з'яўлення значнай колькасці татарскіх перасяленцаў ў Беларусі.
На беларускай зямлі татары жывуць шэсць стагоддзяў, яны рознымі шляхамі прыйшлі сюды са стэпаў Паволжа і Крыма. Тут іх радзіма, гэтую зямлю іхнія продкі разам з беларусамі, украінцамі, палякамі і літоўцамі баранілі ад ворагаў. Нашчадкі ардынцаў носяць імёны татар–мусульман, хаця чатырыста гадоў таму перайшлі на польскую і беларускую мову. Сёння іх адрознівае ад астатніх мясцовых жыхароў рэлігія – іслам, зберажоны татарамі ў хрысціянскім асяроддзі, якая захоўвалася ў іх супольнасці і вылучала сярод іншых народаў гэтай зямлі.
Адвага і адданасць беларускіх татараў не раз была праяўлена імі ў розных войнах як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і за яе межамі.
На выставе можна будзе пазнаёміцца з прадметамі побыту і адзеннем беларускіх татараў (жаночыя і мужчынскія касцюмы, ўпрыгожванні і да т.п.), узбраеннем татарскага войска (комплексу ўзбраення воіна Залатой Арды кан. XIV – пач. XV стст. – шлемы, шчыты, кальчуга і г.д., паясны набор XIV ст., шабля з срэбнай высечкай XIV ст., шаблі, дзіды, харугвы і г.д.)
Афіцыйнае адкрыццё выставы:
"Зброя і Гонар. Татары на службе ВКЛ "– 5 лютага у 16.00.
Дом–музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290–68–47
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея