Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мемарандум аб супрацоўніцтве з Калінінградскім гісторыка-мастацкім музеем

  • 25.01.2016

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у рамках наладжвання міжнародных кантактаў заключыў Мемарандум аб супрацоўніцтве з Калінінградскім гісторыка–мастацкім музеем для захавання, вывучэння і папулярызацыі культурнай спадчыны, а таксама паглыблення навуковых і культурных сувязяў паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.

Падпісанне дакумента стала вынікам візіту ў Калінінград дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Алега Гарьевича Рыжкова, 22 студзеня 2016 года.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь надае пільную ўвагу развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з музеямі іншых краін, абмену вопытам і прыцягненню ўвагі да ролі музеяў у сістэме сучасных міжнародных адносін.