29 красавіка 2024 года пачынае працу выставачны праект са збору
Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
«Песняры–55»
У 2024 годзе легендарны беларускі ансамбль «Песняры» адзначае свой юбілей – 55 гадоў з дня заснавання. ВІА «Песняры» – калектыў, чыя творчасць з’яўляецца часткай унікальнай нацыянальнай, музычнай, культурнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі. У юбілейны год Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адкрывае выставу, прысвечаную гісторыі ансамбля.
Пачаткам гісторыі ВІА «Песняры» прынята лічыць 1 верасня 1969 года. У гэты дзень калектыў «Лявоны», будучы ВІА «Песняры», атрымаў права называцца вакальна-інструментальным ансамблем. Стваральнікам, мастацкім кіраўніком і нязменным лідэрам калектыву стаў Уладзімір Георгіевіч Мулявін.
Выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь складаецца з інфармацыйна-графічнай і прадметнай часткі. Назва кожнага планшэта – гэта словы з песень ансамбля «Песняры», у якіх раскрываецца тэма пэўнага этапу творчасці музыкаў. На планшэтах размешчаны QR-коды, дзякуючы якім наведвальнікі змогуць праслухаць творы ВІА «Песняры».
Прадметная частка выставачнай экспазіцыі «Песняры–55» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь рэалізавана праз арыгінальныя эскізы сцэнічных касцюмаў, афішы, праграмкі, фатаграфіі, нотныя рукапісы і грампласцінкі, а таксама праз канцэртныя касцюмы і музычныя інструменты ўдзельнікаў ВІА «Песняры».
Выставачны праект «Песняры–55», створаны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца доўгатэрміновым. Праект будзе прадстаўлены не толькі ў планшэтным і банерным фармаце, але і ў якасці віртуальнай выставы ў сетцы Інтэрнэт.
Выстава стваралася на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Музеем У.Г. Мулявіна, Беларускім дзяржаўным ансамблем «Песняры».
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея