Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мастацкая выстава “Зямля – наш агульны дом”

  • 19.04.2024
19 красавіка 2024 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава “Зямля – наш агульны дом”. На выставе “Зямля – наш агульны дом” будуць прадстаўлены работы навучэнцаў мінскай інклюзіўнай арт-школы “Вышэй за дах”. Праект прысвечаны нашай цудоўнай планеце, яе дзівосным краявідам і прыродным багаццям. Прыгажосць азёр і рэк, спевы лесу, прыродныя з’явы – усё гэта вы зможаце ўбачыць у Музеі прыроды і экалогіі. 
Выстава дзейнічае да 4 чэрвеня 2024 г.