Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Кінапрэм'ера "Час вяртацца"

  • 08.04.2024
13 чэрвеня 2024 года адбудзецца агульнанацыянальная прэм'ера новай кінастужкі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - фільма "Час вяртацца".  
Фільм заснаваны на рэальных падзеях і расказвае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непраходнае балота. 
Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-«ляжнёўка», якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі "Баграціён". 
Фільм - даніна ўдзячнай памяці беларусаў подзвігу прадзедаў і дзядоў-герояў.