Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Хатынь, 81 год пасля. Мы памятаем!

  • 22.03.2024
22 сакавіка 1943 года ахопленая полымем вёска разам з жыхарамі была назаўжды сцёртая з твару зямлі і ўвайшла ў гісторыю як сімвал бесчалавечнасці нацыстаў і іх памагатых.

У Мінску памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні ўшануюць хвілінай маўчання. Роўна ў 12.00 ва ўстановах адукацыі і арганізацыях горада прагучыць метраном.
Далучыцца да хвіліны маўчання можа кожны.