Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава,прымеркаваная да Дня беларускага кіно

  • 19.12.2023
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» падрыхтаваў выставачны праект у рамках урачыстага мерапрыемства ў Доме кіно,  прымеркаванага  да Дня беларускага кіно.
Выстава, прысвечаная гісторыі беларускага кіно і новым праектам кінастудыі «Беларусьфільм», раскрывае тэму зараджэння, асаблівасцей развіцця нацыянальнага кінематографа ў разрэзе розных гістарычных этапаў нашай краіны, а таксама адлюстроўвае працэсы і дынаміку айчыннага кінематографа на сучасным этапе.
На выставе прадстаўлены артэфакты, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся: унікальныя дакументы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, афішы да першых фільмаў, касцюмы, рэквізіт да знакавых фільмаў – тое, што зрабіла беларускае кіно вядомым ва ўсім свеце. Асаблівая ўвага надаецца фільмам, якія заслужана ўвайшлі ў залатую калекцыю айчыннага і сусветнага кінамастацтва.