Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Часовая экспазіцыя Расійскага нацыянальнага музея музыкі "Сяргей Рахманінаў: "Я - рускі кампазітар...".

  • 05.12.2023
5 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі Расійскага нацыянальнага музея музыкі "Сяргей Рахманінаў: "Я - рускі кампазітар...". 
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Храмы Аляксандр Васільевіч, генеральны дырэктар Расійскага нацыянальнага музея музыкі Брызгалаў Міхаіл Аркадзьевіч, генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Нікіта Аляксандр Іванавіч.
На ўрачыстым мерапрыемстве прагучалі творы вядомага кампазітара ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.