Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Я вам пішу..." Бясплатныя экскурсіі

  • 08.11.2023
Шаноўныя сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае ўнікальную інфармацыйна-пазнавальную акцыю ў межах выставачнага праекта “Я вам пішу…”
12 лістапада 2023 года ў 12.00. і ў 14.00. бясплатныя аўтарскія экскурсіі для кожнага, хто набыў квіток на выставу, правядзе вядомы беларускі гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч.
На выставе прадстаўлены старадаўнія лісты і паштоўкі, якія можна пачытаць і ўзяць у рукі, мэбля і пісьмовыя прылады розных эпох. Вас чакае багаты асартымент канцылярскай прадукцыі айчынных і замежных вытворцаў беларускіх магазінаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Наведвальнікі выставы пабываюць і ў паштовым аддзяленні савецкіх гадоў – стылізаваным пад 50-60-я гады ХХ стагоддзя зале Мінскага галоўпаштамта.
Толькі падчас экскурсіі з Уладзімірам Ліхадзедавым вы маеце ўнікальную магчымасць:
Задаць пытанні аўтару выставы “Я вам пішу…”!Атрымаць арыгінальную паштоўку ў падарунак!
 Павіншаваць сяброў і адправіць паштоўку з паштовага аддзялення, якое працуе непасрэдна ў музеі!
Даведайцеся больш цікавых фактаў аб гісторыі пошты разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь!
Падрабязнасці па тэлефоне: 8017 374 83 22