Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя да выставачнага праекта "Я Вам пішу"

  • 03.11.2023
Шаноўныя сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь распачынае ўнікальную інфармацыйна-пазнавальную акцыю ў межах выставачнага праекта “Я вам пішу…”.
Акцыя прадугледжвае цыкл бясплатных аўтарскіх экскурсій для кожнага, хто набыў квіток на выставу, якія правядзе вядомы беларускі гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч.
На выставе прадстаўлены старадаўнія лісты і паштоўкі, якія можна пачытаць і ўзяць у рукі, мэбля і пісьмовыя прылады розных эпох. Вас чакае багаты асартымент канцылярскай прадукцыі айчынных і замежных вытворцаў беларускіх магазінаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Наведвальнікі выставы пабываюць і ў паштовым аддзяленні савецкіх гадоў – стылізаваным пад 50-60-я гады ХХ стагоддзя зале Мінскага галоўпаштамта.
Першыя аўтарскія зборныя экскурсіі адбудуцца 4 лістапада ў 12.00 і 14.00. (у выпадку спазнення можна далучыцца да групы).
Толькі падчас экскурсіі з Уладзімірам Ліхадзедавым вы маеце ўнікальную магчымасць:
Задаць пытанні аўтару выставы “Я вам пішу…”!
Атрымаць арыгінальную паштоўку ў падарунак! 
Павіншаваць сяброў і адправіць паштоўку з паштовага аддзялення, якое працуе непасрэдна ў музеі! 
Даведайцеся больш цікавых фактаў аб гісторыі пошты разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь!