Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрыццё выставачнага праекта 1000 рарытэтаў "Я вам пішу..."

  • 17.10.2023
17 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставачнага пректа 1000 рарытэтаў «Я вам пішу…».
Адкрыццё выстаўкі суправаджалася цырымоніяй ўрачыстага гашэння мастацкага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр інфарматызацыі і сувязі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы.
На выставе наведвальнікі ўбачаць разнастайныя пісьмовыя прылады: алоўкі, пёравыя ручкі, першыя аўтаматычныя ручкі, пясочніцы, нажы для паперы, чарніліцы – усё тое, чым пры напісанні лістоў карысталіся людзі ў свой час. Многія з іх – імянныя. Можна паспрабаваць знайсці прадметы, што непасрэдна прыналежалі продкам.
У экспазіцыі прадстаўлены багаты асартымент канцылярскай прадукцыі айчынных і замежных вытворцаў, якую можна было набыць у беларускіх магазінах канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Наведвальнікі выставы пабываюць і ў паштовым аддзяленні савецкіх часоў – стылізаванай пад 50-60-ыя гады ХХ стагоддзя зале Мінскага галоўпаштамта.
Для юных наведвальнікаў на выставе абсталявана дзіцячая пляцоўка, дзе можна сфатаграфавацца на фоне яркіх паштовак былых гадоў і паспрабаваць сябе ў ролі паштальёна.

Выстава працуе па 31 студзеня 2024 года.