Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адзіны дзень бяспекі 2023

  • 21.09.2023
21 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Па вучэбнай трывозе супрацоўнікі музея эвакуіраваліся, а потым праслухалі лекцыю інспектара МНС па бяспецы. Былі агучаны папярэджанні аб небяспецы зарадкі мабільных тэлефонаў у начны час, аб недапушчальнасці развядзення вогнішчаў у ветранае надвор'е. Усе супрацоўнікі азнаёміліся з прынцыпам працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прыгадалі, як карыстацца рознымі тыпамі вогнетушыцеляў. Інспектар таксама нагадаў нумары экстраных службаў і правілы спальвання смецця на прыдамавой тэрыторыі прыватных дамоў.